Праз мастацтва — да міру і ўзаемапаразумення — узнагарода якую атрымліваюць дзеячы культуры і мастацтва, творчыя калектывы, арганізацыі, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях.
Узнагарода ўручаецца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай ім службовай асобай на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Кавалеры ўзнагароды:
2005 — Андрэй Пятроў 2006 — Ала Пугачова 2007 — Сафія Ратару 2008 — Аляксандра Пахмутава 2009 — Валерый Лявонцьеў 2010 — Уладзімір Мулявін і Песняры 2011 — Ігар Лучанок 2012 — Леў Лешчанка 2013 — Эдзіта П’еха 2014 — Надзея Бабкіна 2015 — Палад Бюльбюль аглы 2016 — Міхаіл Фінберг і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі 2017 — Тамара Гвердцытэлі 2018 — Роза Рымбаева 2019 — Таісія Павалій 2020 — Філіп Кіркораў 2021 — Мікалай Баскаў 2022 — Анатоль Ярмоленка 2023 — Алена Спірыдовіч 2024 — Рыгор Лепс 2025 — Юрый Антонаў
Імёны ўладальнікаў узнагароды ўвекавечаны на «Алеі зорак» каля амфітэатра.
Спасылкі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алея зорак Афіцыйны сайт Катэгорыя:Славянскі базар у Віцебску Катэгорыя:Узнагароды Беларусі