Брыгада Імама Алі () — іракскае шыіцкае апалчэнне, сфармаванае ў чэрвені 2014 года ў якасці ўзброенага крыла Харакат аль-Ірак аль-Ісламія (Рух ісламскага Ірака). Мэтай арганізацыі стала барацьба з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы». З’яўляецца часткай арганізацыі шыіцкага апалчэння Сіл народнай мабілізацыі.

У канцы 2014 года адзін з камандзіраў групы, Абу Азраіл, набыў шырокую вядомасць у заходніх СМІ пасля публікацыі фатаграфій, дзе ён узброены сякерамі, мячамі і кулямётамі.

Гл. таксама Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017) Спецыяльныя групы (Ірак) Прыватныя апалчэнні (Ірак)

Катэгорыя:Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2014 годзе