Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы сярэдзіны XVIII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ( ). Памер абраза — .

Абраз з даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (№ 3-884). Паступіў з Паўлаўскага парку і Музея мастацкага ўбрання рускіх палацаў канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў у 1964 годзе. Раскрыты ў творчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» А. С. Шпунтам у 1989 (Мінск).

Апісанне Хрыстос прадстаўлены амаль пакаленна ў чырвоным хітоне з карычневым клавам і сіне-зялёным на вохрыстай падкладцы гімаціі. Правай рукой благаслаўляе, левай падтрымлівае Евангелле з тэкстам у 6 радкоў. Фон пазалочаны з ляпным арнаментам. Клеймы пасярэбраныя з разнымі манаграмамі. Рама страчана, верхнія вуглы дошкі адпілаваны.

Выстаўкі Мастацтва Беларусі XVI—XIX стст. Новыя адкрыцці. Калекцыя В. К. Цвіркі. Мінск. 1994. Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск.

Літаратура

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Выявы Ісуса Хрыста Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь