«Полосатая газета» — друкаванае выданне для дзяцей 6—13 гадоў, сацыяльны праект, які прапагандуе здаровы лад жыцця і духоўна-маральныя каштоўнасці.
Галоўны рэдактар — Ганна Уладзіміраўна Граноўская (настаўнік пачатковых класаў, педагог-псіхолаг, аўтар нестандартных дапаможнікаў для дзяцей).
Выданне распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісны індэкс на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 63140, для ведамасных — 631402.
Змест «Паласатая газета» з'яўляецца адзіным ў Беларусі перыядычным выданнем для дзяцей, якое створана пры ўдзеле дзіцячых псіхолагаў і якое таксама ўхваленае дзіцячымі псіхолагамі. Асноўна тэматыка газеты — займальныя навуковыя факты, экалогія, бяспека дзяцей.
На старонках выдання размешчаны галаваломкі, нататкі з падарожжамі па самых розных кутках света, публікацыі з асвятленнем дзіўных падзей, здольнасцяў людзей і жывёл. Таксама ёсць рубрыка аб асаблівых дзецях.
Рубрыкі «Хуткая дапамога» — расказвае аб тым, што трэба рабіць у экстрэмальных сітуацыях. Напрыклад, калі цябе ўкусіла змяя, калі ты падавіўся, затрымаўся ў ліфце і гэтак далей. «Скрыжаванне» — расказвае аб правілах дарожнага руху. «Крэсіва» — расказвае аб абыходжанні з агнём. «Трыбуна» — у рубрыцы кожнае дзіця можа звярнуцца да дарослых і расказаць аб сваёй набалелай праблеме. «Неверагодна, але факт» — у рубрыцы вы даведаецеся пра дзіўныя адкрыцці. «Зніклы свет» — у рубрыцы вы даведаецеся аб незвычайных жывёл, якія калісьці засялялі нашу планету. «Планета дабрыні» — у рубрыцы публікуюцца гісторыі аб маленькіх гераічных учынках, якія не могуць не крануць сэрцы людзей. «Гульнявая палянка» — рубрыка з вясёлымі заданнямі і рэбусамі.
Узнагароды 2016 год — лаўрэат ХІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва». 2019 год — пераможца на V Усерасійскім фестывалі дзіцячай прэсы «Чароўнае слова» (Масква) у намінацыі «Лепшая газета для малодшых школьнікаў». 2020 год — пераможца на VI Усерасійскім фестывалі дзіцячай прэсы «Чароўнае слова» у намінацыі «Лепшая газета для малодшых школьнікаў».
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая Ліцера» Катэгорыя:Дзіцячыя часопісы