Асінто́рфскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года пасёлак) Асінторф.

Гісторыя Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета ў сельсавет у сувязі з аднясеннем рабочага пасёлка Асінторф да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), уключаў 2 населеныя пункты: пасёлак Асінторф і вёску Шабаны Пірагоўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 14 верасня 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засценкаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1139 чалавек, з іх 92,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы, 0,4 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1433 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе