Фабіян Казімір Борх (; ? — да 24 чэрвеня 1710) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і палкоўніка Гедэона Яна, старасты люцынскага.

Генерал-ад’ютант кароннага войска, генерал-лейтэнант. У пачатку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў пасланы каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам II з місіяй да цара Пятра I, у бітве ўзяты ў палон шведамі і 7 гадоў зняволены ў Рызе. Вызвалены па просьбе Станіслава Ляшчынскага. У 1710 годзе генерал артылерыі літоўскай.

Літаратура

Фабіян Казімір Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны