Арафу́рскае мо́ра (, ) — мора ва ўсходняй частцы Індыйскага акіяна (па іншых дадзеных адносіцца да Ціхага акіяна) паміж Аўстраліяй і астравамі: Танімбар, Кай і Новая Гвінея. З усходу, праз праліў Торэса злучаецца з Каралавым морам, з захаду мяжуе з марамі Тымор, Банда і Серам, з поўдня з залівам Карпентарыя.

Плошча паверхні 1290 (1017, 1037) тыс. км² Сярэдняя глыбіня каля 200 м (глыбіня ў большай частцы да 200 м) Найбольшая глыбіня 3680 м Тэмпература вады ад 25 °C да 28 °C Салёнасць 35—35 ‰ Прылівы да 7,6 м (Новая Гвінея)

Большая частка дна мора — гэта шэльф пакрыты пяском і вапняком. У глыбінных частках мора (паўночна-заходніх), знаходзяцца сейсмічна актыўныя зоны. Арафурскае мора з’яўляецца мелкім трапічным морам, у яго водах часта нараджаюцца трапічныя тайфуны. У мора ўпадае рака Дыгул.

Назва мора паходзіць ад племені Алфула (людзі лесу).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Моры Індыйскага акіяна