Во́йны-Ясяне́цкія — шляхецкі род герба «Гакі». Яго паходжанне звязана з віцебскімі баярамі Рамейкавічамі. Сын аднаго з іх, Война Богушавіч Рамейка, у сярэдзіне XVI стагоддзя служыў княгіні Астрожскай і яе другому мужу Альбрэхту Ласкаму, валодаў невялікім маёнткам Ясенец на р. Сэрвач у Новагародскім павеце. У 1567 годзе ён выстаўляў у войска 1 вершніка. Яго нашчадкі — павятовая шляхта ў Віцебскім, Новагародскім і Мазырскім паветах — ужывалі прозвішча Войны-Ясянецкія (зрэдку з дадаткам старога прозвішча Рамейка) і карысталіся ўласным гербам, які адрозніваўся ад герба астатніх Рамейкавічаў дадаткам паўмесяца з зоркай уверсе гербавай выявы.

Вядомыя прадстаўнікі Іван (Ян) — намеснік віцебскі ў 1590-х гадах. Фёдар Мацвеевіч — у 1634 годзе валодаў маёнткам Ласосіна. Канстанцін — пісар земскі віцебскі (1633—1636). Рыгор — мечнік мазырскі, у 1636 годзе заснаваў царкву ў Ясенцы. Аляксандр (?—1698) — войскі віцебскі, кашталян новагародскі (1684—1698).

Літаратура