Браты Лімбург (, ) — Поль, Эрман і Жанекен (меркавана паміж 1385 і 1416) — жывапісцы-мініятурысты пачатку XV стагоддзя, родам з Паўночных Нідэрландаў, якія праславіліся дзякуючы стварэнню «Цудоўнага часаслова герцага Берыйскага».
Пасля смерці бацькі, разьбяра-скульптара Арнольда з Лімбурга, вучыліся ў парыжскага залатых спраў майстра Алебрэ дэ Балюра. У 1400 годзе паступілі на службу да герцага Філіпа Смелага і заставаліся пры ім да яго смерці 1404 годзе. Пасля працавалі, верагодна, у Жана Берыйскага ў Буржы і Парыжы, але першая згадка пра братоў адносіцца толькі да 1410 года.
Катэгорыя:Браты і сёстры Катэгорыя:Мастацкія дынастыі Катэгорыя:Мастакі готыкі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў XV стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1380-я гады Катэгорыя:Памерлі ў 1416 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Неймегене Катэгорыя:Памерлі ў Буржы