Легіён «Кондар» () — добраахвотніцкая германская ваенна-авіяцыйная часць, злучэнне ваеннай авіяцыі нацысцкай Германіі; падраздзяленне люфтвафэ (), якое было адпраўлена для падтрымкі ў іспанскай грамадзянскай вайне нацыяналістаў Франсіска Франка. Легіён складаўся з чатырох эскадрылляў бамбардзіроўшчыкаў (12 бамбардзіроўшчыкаў у кожнай) і чатырох эскадрылляў знішчальнікаў. Таксама ў склад легіёна ўваходзілі атрады супрацьпаветранай і супрацьтанкавай абароны.
Колькасць германскага легіёну «Кондар» складала каля 5,5 тысячы вайскоўцаўИспанская революция 1931—1939 // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. т. 12. М., 2008. стр. 73—76..
Катэгорыя:Люфтвафэ Катэгорыя:Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Іспаніі