Юльян Крывіцкі (;  — ) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Крывіцкіх герба «Любіч». Сярэдні сын Ксаверыя Крывіцкага, ротмістра гарадзенскага і суддзі земскага ваўкавыскага, і Караліны з Дзяконскіх, дачкі падскарбія надворнага літоўскага Антонія Дзяконскага.

Атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Воля.

У 1863—1867 гадах быў маршалкам шляхты Гродзенскай губерні. Сапраўдны стацкі саветнік. Згубіў павагу шляхты за ліст цару, у якім выказваў сваю вернападданасць.

Узнагароды Кавалер ордэна Св. Ганны I ступені.

Сям’я З жонкай Вікторыяй з Эйсмантаў меў дзве дачкі Юзэфу і Караліну. На ім род Крывіцкіх згас. Дачка Юзэфа Памела Крывіцкая выйшла замуж за Уладзіслава Тарасовіча, які паходзіў з Гнезна. У выніку Воля і Зяльвяны сталі ўласнасцю Тарасовічаў.

Юльян