Лудовіка Мадзаліна (; 1480,  — 1528?, Ферара) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння.

Біяграфія Нарадзіўся ў Ферары. Звесткі пра год нараджэння, раннія гады і адукацыю — не захаваліся. Паводле здагадак, ён мог вучыцца ў майстэрні ферарскага мастака Ларэнца Коста (1465—1535). Верагодна, што ён навучаўся ў майстэрні мясцовага мастака Даменіка Панеці (1560—1530), які быў настаўнікам Гарафала (Бенвенута Тызі).

Аналіз твораў мастака паказвае, што найбольшы ўплыў на мастацкую манеру аказалі Бакачына і ферарскі мастак Гарафала, г.зн. Бенвенута Ціцы (1481—1559). Большасць карцін Лудовіка былі створаны на замову Эрколе I д’Эстэ, герцага Ферарскага.

У 1521 годзе ён 3ажаніўся з Джаванвай, сястрой мастака Барталамеа Вакі (венецыянскі мастак мяжы XV—XVI стагоддзяў). Меў дзвюх дачок — Клаўдзію і Карнэлію.

Памёр у горадзе Ферара падчас эпідэміі чумы, якая спустошыла рэгіён каля 1528 года.

Катэгорыя:Мастакі Італіі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Італіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння Катэгорыя:Памерлі ад чумы