Тадэвуш Юзаф Макоўскі (; ) — польскі мастак-жывапісец.
Біяграфія Тадэвуш Макоўскі ў 1902—1906 гадах вывучаў класічную і польскую філалогію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і паралельна вучыўся жывапісу ў мясцовай Акадэміі мастацтваў (у 1903—1908 гадах), у класах Яна Станіслаўскага і Ёзэфа Мехофера. На мяжы 1908/1909 гадоў Т. Макоўскі з’ехаў у Парыж, дзе і застаўся да канца жыцця. Спачатку мастак трапіў пад уплыў фрэскавага жывапісу Пюві дэ Шавана. Макоўскі пазнаёміўся з Пабла Пікаса, і паміж імі завязалася сяброўства.
Жыў пераважна ў Францыі. У ранні перыяд пад уплывам П. Пюві дэ Шавана ствараў манументальныя сімвалічныя карціны («Хрышчэнне ў Іардані», 1909), пазней зазнаў уплыў кубізму («Партрэт мужчыны ў белым капелюшы», 1912). З 1920-х г. рабіў геаметрызаваныя кампазіцыі, пераважна на тэмы з жыцця дзяцей, у якіх спалучаў рысы сімвалізму, кубізму і прымітывізму. Сярод твораў: «Дзіцячая капэла» (1922), «Дзеці і ліхтарыкі» (каля 1928), «Шавец» (1930), «Скнара» (1932), «Двое дзяцей з сабакам» (каля 1932) і інш.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Польшчы Катэгорыя:Парыжская школа