Лазні Рудзіеўскага (або Цэнтральныя лазні) — грамадская лазня ў Гомелі канца ХІХ — пачатку 40-х гг. ХХ ст.

Трохпавярховы будынак лазні ўзведзены ў 1898 г. на вуліцы Фельдмаршальскай. Архітэктурна быў вырашыны ў цагляным стылі. Лазня стала адной з першых электрыфікаваных грамадскіх устаноў ГомеляПанкоў, Ю., Ляпін, С. Будынкі Гомеля, аб якіх вы не ведалі. Страты часоў Вялікай Айчыннай вайны (частка другая) // Правда Гомель. Новостной портал. — 20.08.2015.. Забор вады здзяйсняўся з ракі Сож пры дапамозе вадакачкі, якая месцілася ў яры ад вуліцы Князя Паскевіча. Уладкаванне лазні было падпарадкавана саслоўнаму грамадскаму падзелу: у цэнтральнай частцы будынка знаходзілася дваранскае аддзяленне, у правым крыле — агульнае мужчынскае, а ў левым, верагодна — агульнае жаночаеГэта вынікае з логікі афармлення фасада лазні адпаведнымі шыльдамі, чытэльнымі на паштоўцы пачатку ХХ ст. Гл.: Целеш, В. М. Гарады Беларусі на старых паштоўках [Выяўленчы матэрыял] / Вячка Целеш. — Мінск : Беларусь, 2014. — С. 132..

Ацяпленне ажыццяўлялася не заўсёды з выканнем правіл бяспекі. У студзені 1911 г. паведамлялася, што некалькі чалавек (у т. л., рабін з сынам) так моцна ўчадзелі падчас мыцця, што толькі «вялікімі намаганнямі атрымалася іх прывесці да прытомнасці»Обмороки от угара // Полесская жизнь. — 1911. — 9 января. — С. 3.. Часам нараканні выклікаў і санітарны стан лазні. Напрыклад, прыезджы на кірмаш камерсант у пачатку таго ж года скардзіўся, што пасля купання «з меркаванняў эканоміі» яму паднеслі мокрую прасціну «кагадзе кінутую адным спадаром»В банях // Полесская жизнь. — 1911. — 11 января. — С. 2.. Здараліся і парушэнні пажарнай бяспекі. Так, увесну 1911 г. «загарэлася сажа ў люку, адкуль агонь перайшоў на дах будынка». Пажар быў лакалізаваны дзвюма пажарнымі дружынаміПожар // Полесская жизнь. — 1911. — 25 апреля. — С. 2..

Асноўная назва паходзіць, відаць, ад прозвішча першага ўладальніка. Яго напісанне ў дарэформеннай рускай арфаграфіі адрозніваецца ў розных крыніцах: «Рудзіевскій» і «Рудзѣевскій»Гомель. План города на 1910 г.Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков.. На 1910 г. ўстанова значылася як «былая лазня Рудзіеўскага».

З усталяваннем савецкай улады лазня канфіскавана на патрэбы вайсковых часцей. У 1920-я гг. перададзена камунальнаму трэсту, але доўгі час не працавала, бо падлягала рамонту. Станам на 1927 г. з'яўлялася адзінай грамадскай лазняй Гомеля, што для горада лічылася недастатковым, нягледзячы нават на нізкую яе наведальнасць — у сярэднім на кожнага жыхара прыпадала па два-тры наведання лазні за год, тады як лазня «па сваім памеры» дазваляла «кожнаму карыстацца ёю да 5 разоў на год»Гомель и городские поселения Гомельщины: Предварит. итоги переписи 1926 г. и некоторые данные текущ. отчетов и обследований. — Речица, 1927. — С. VII.. Прапусканая здольнасць лазні ацэньвалася ў 1 тыс. чалавек за дзень пры 245 працоўных днях за год. На той час лазня складалася з агульнага аддзялення і нумароў, якія аплочваліся па адрозных тарыфахГомель и городские поселения Гомельщины: Предварит. итоги переписи 1926 г. и некоторые данные текущ. отчетов и обследований. — Речица, 1927. — С. 77..

Пасля аднаўлення лазня функцыянавала да пачатку баявых дзеянняў 1941 г. Будынак быў істотна пашкоджаны падчас аднаго з авіяналётаў і пасля вайны не аднаўляўся.

Гл. таксама Лазні Лагорыа

Катэгорыя:1898 год у Гомелі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Лазні