Duff () — выдуманы гатунак піва ў мультсерыяле Simpsons (. Улюбёны гатунак Гамера Сімпсана. Даф з’яўляецца пародыяй на масавае амерыканскае піва: сярэдняй якасці, таннае, з назойлівай рэкламай. Піва мае афіцыйнага прадстаўніка — Дафмана.
Галоўны канкурэнт піва Даф — піва Фад (), якое ўпершыню з’яўляецца ў эпізодзе «Colonel Homer». Піва Фад вельмі папулярна ў горадзе Шэлбівіле, хоць адзін з персанажаў серыяла, бармен Мо неяк згадаў, што гэтае піва было забаронена, бо «ад яго гэтыя вяскоўцы слепнулі».
Падабенства з «Budweiser» Этыкеткі абодвух гатункаў падобныя. Будвайзер часта завуць Буд, гэта назва гучала і ў рэкламных роліках. Будвайзер выкарыстаў вобраз Будмана.
Гатункі піва Заўважаныя ў серыяле гатунку піва Даф: Duff — розныя эпізоды. Duffenbrau — эпізод «Mayored to the Mob». Duff Lite — эпізод «Duffless». Duff Dry — эпізод «Duffless». Duff Jr. Duff Dark — эпізод «Duffless». Lady Duff — эпізод «Duffless». Duff Lager Raspberry Duff — эпізод «Duffless». Tartar Control Duff — эпізод «Duffless». Henry K. Duff’s Private Reserve Duff Blue Duff Stout Duff Zero (безалкагольнае) Duff Extra Cold Duff Microbrew New Duff Duff Gummi Beers — эпізод «Duffless». Duff Experimental Duff Red Duff Ice — камп’ютарная гульня «The Simpsons Hit & Run». Duff Special Reserve Duff Draft Duff Malt Duff Christmas Ale Duff Amber Fire-Brewed Barley Export Duff’s Double-Dunkin' Breakfast Lager
Цікавыя факты Піва пад маркай «Duff» выраблялася ў Паўднёвай Аўстраліі з сярэдзіны 1990 года да 1996-га, калі высвятлілася, што назва без дазволу запазычана з Сімпсанаў. Кошт гэтага піва даходзіць цяпер да 10 000$ за скрынку, тады як у вытворцы яна каштавала 24$.
Катэгорыя:Піва Катэгорыя:Сімпсаны Катэгорыя:Выдуманыя аб’екты і прадметы