Яўрэйская рота інтэрбрыгад імя Нафталі Батвіна (, ) — рота з добраахвотнікаў-яўрэяў у складзе XIII інтэрбрыгады імя Яраслава Дамброўскага, якая ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

Перадгісторыя У 1936 г. за чатыры месяцы да пачатку вайны пачалося антыбрытанскае і антыяўрэйскае паўстанне арабаў у падмандатнай Палесціне. У сувязі з ім Палесцінская камуністычная партыя апынулася ў цяжкім становішчы — па ўказанні Камінтэрна яна павінна была падтрымаць арабскае паўстанне, пайдучы на канфлікт з сіяністамі. Але распачатая ў Іспаніі грамадзянская вайна дазволіла яўрэям-камуністам Палесціны знайсці сабе ўжыванне ў гэтай краіне.

Дзейнасць Роту з яўрэяў-добраахвотнікаў сфарміраваў 12 снежня 1937 года Фарол Гузман, камандзір роты другога батальёна Палафокса XIII інтэрбрыгады імя Яраслава Дамброўскага. У яе ўвайшлі 152 чалавекі з Палесціны, Польшчы, Францыі, Бельгіі і Іспаніі. У загадзе гаварылася:

У шэрагах роты імя Батвіна змагаліся не толькі яўрэі, але і італьянцы, некалькі палякаў, грэк, а таксама двое арабаў — Элі Абдул Халак і Файзі НабулсіАнна Школьник. 20 фактов о евреях, сражавшихся за Республику . Быў таксама, прынамсі, адзін некамуністычны добраахвотнік-сіяніст з Палесціны — Залман Зальцман, які затым напісаў мемуары.

Рота імя Батвіна праіснавала 9 месяцаў, удзельнічаючы ў баях. Але 21 верасня 1938 года ў бітвы каля ракі Эбра падраздзяленне было разбіта праўзыходнымі сіламі войскаў Франсіска Франка. Частка байцоў роты загінула ў баі, іншых франкісты расстралялі пасля паланення, а 86 байцоў былі адпраўлены ў лагеры для ваеннапалонных. Прэса 30 снежня 1937 года з’явілася газета на ідыш пад назвай «Батвін». У яе перадавіцы гаварылася:

Было выдадзена ўсяго шэсць нумароў газеты.

Могілкі Загінуўшыя яўрэйскія добраахвотнікі пахаваны ў агульнай магіле ў Барселоне, а 9 чалавек — у Мадрыдзе, дзе на могілках ёсць помнік з надпісам:

Спасылкі Анна Школьник. 20 фактов о евреях, сражавшихся за Республику Маша Хинич. Судьба «Бригадистас» из Эрец-Исраэль The Naftali Botwin Company by Mitch Abidor

Катэгорыя:Інтэрнацыянальныя брыгады Катэгорыя:Яўрэйскія арганізацыі