Казімір Пратасевіч (; 1896—1949) — дзяржаўны дзеяч Польскай Рэспублікі, падпольшчык у гады Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Пратасевічаў. Меў брата (1899—1991), грамадзянскага інжынера.
Быў рэферэндарам у Віленскім ваяводскім урадзе, а затым са жніўня 1929 г. пераведзены на пасаду рэферэндара ў старостве Пастаўскага павета. У 1931 годзе быў старшынёй ў Пастаўскім павеце.
Да мая 1936 г. займаў пасаду гарадскога старосты ў Львове. Звальненне адбылося пасля . У 1936—1939 гадах выконваў функцыі старосты Маладзечанскага павета.
У 1936 годзе быў старшынёй праўлення спартыўнага клуба , у тым ліку яго футбольнай секцыі.
У гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў у падполлі пад псеўданімам «Сокал» (). Выконваў абавязкі кіраўніка аддзела бяспекі з чэрвеня 1943 г. па снежань 1944 г., калі быў арыштаваны НКУС.
Сям’я Быў у шлюбе з Яаннай Лысак.
Узнагароды Залаты Крыж Заслугі (11 лістапада 1937 г)M.P. z 1937 r. nr 260, poz. 411 «За заслугі на дзяржаўнай службе і ў галіне сацыяльнай работы». Медаль Незалежнасці (15 красавіка 1932)M.P. z 1932 r. nr 92, poz. 124 «За працу ў справе адраджэння незалежнасці». Сярэбраны Крыж Заслугі (28 сакавіка 1929)M.P. z 1929 r. nr 90, poz. 201 «За заслугі ў галіне арганізацыі польскага харцарства і ў галіне сацыяльнай працы».
Літаратура
Катэгорыя:Палітыкі Польшчы