Марына Марыні (; , — , Віярэджа) — італьянскі скульптар, мастак, гравёр.
Вывучаў жывапіс і скульптуру ў Акадэміі мастацтваў у Фларэнцыі. У пачатку 1920-х гадоў займаўся жывапісам, потым прысвяціў сваю дзейнасць скульптуры. У гэтыя гады ў працах Марыні прасочваецца ўплыў мастацтва этрускаў. З 1929 года працаваў у Вышэйшым інстытуце мастацтваў у Монцы, часта наведваў Парыж, дзе супрацоўнічаў з Масіма Кампільі, Джорджа дэ Кірыка, Альберта Маньелі, Філіпа дэ Пізісам. У 1936 годзе пераехаў у Швейцарыю, наведаў Цюрых і Базель, пазнаёміўся з Альберта Джакамеці, Жэрменай Рыш’е, Фрыцам Вотруба. У 1936 годзе атрымаў прыз Рымскай квадрыенале. З 1940 па 1970 год — прафесар у Акадэміі прыгожых мастацтваў Брэра ў Мілане. З 1946 года стала пражываў у Мілане. З 1948 года таксама займаўся абстрактным жывапісам.
У Фларэнцыі ў былой царкве Сан-Панкрацыа працуе Музей Марыні, які сабраў калекцыю работ вядомага жывапісца і скульптара.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Pour le Mérite Катэгорыя:Мастакі Італіі XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя