Марцін Карніцкі (; — ) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Карніцкіх. Нарадзіўся ў сям’і Францішка Карніцкага і Ганны з Беніслаўскіх.
Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1816—1819 гадах, маршалак шляхты Віцебскай губерні ў 1826—1828 і 1830—1834 гадах.
Сям’я Ажаніўся з Сафіяй Борх, дачкой графа Юзафа Борха, віцебскага губернскага маршалка (1802—1805, 1808—1814). Меў адну дачку Эмілію (1815—1895), якая выйшла замуж за Яна Непамуцэна Карніцкага.
У культуры Пісьменнік і гісторык Міхал Борх, брат жонкі, у сваёй працы «Два словы пра Дзвіну» («Dwa słowa o Dwinie», 1843) змясціў верш, прысвечаны маршалку Марціну КарніцкамуВ. Ю. Бароўка. ЛІТАРАТУРНЫЯ СУВЯЗІ ВІЦЕБШЧЫНЫ І ЛАТГАЛІІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ .
Літаратура
Катэгорыя:Павятовыя маршалкі люцынскія Катэгорыя:Губернскія маршалкі віцебскія Марцін