Войцех Кіляр (; , — , ) — польскі кампазітар, аўтар музыкі да мноства кінафільмаў.
Біяграфія Войцех Кіляр нарадзіўся 17 ліпеня 1932 года ў Львове, Польшча (цяпер Украіна).
Вучыўся музыцы ў Львове, Кракаве і Катавіцах; атрымаў дыплом у 1955 годзе. Пасля пераезду ў 1959 годзе ў Францыю вучыўся ў кансерваторыі пад кіраўніцтвам Надзі Буланжэ. Кіляр меў поспех як у якасці класічнага музыканта, так і ў якасці аўтара музыкі для кіно, на яго ліку музычнае аздабленне больш чым 130 кінафільмаў. Да яго паслуг як кінакампазітара звярталіся многія польскія класікі кіно — Занусі, Кеслёўскі, Вайда, , Гофман і іншыя. Першым амерыканскім фільмам кампазітара стала праца Фрэнсіса Форда Копалы «», якая дэманструе сапраўдную кампазітарскую моц Кіляра з трагічнымі тэмамі, пададзенымі з мінімальнай разнастайнасцю акордаў. Нягледзячы на запатрабаванасць у польскім і амерыканскім кіно, Кіляр на працягу ўсяго жыцця працягваў пісаць класічную музыку.
Кампазітар памёр 29 снежня 2013 года ў Катавіцах (Польшча).
Зноскі
Спасылкі Войцех Кіляр на сайце «Internet Movie Database»
Катэгорыя:Кінакампазітары Польшчы Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары XXI стагоддзя