Станіслаў Аляксандр Канстанцін Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (; , в. Бачэйкава — ) — дыпламат.

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў.

Атрымаў адукацыю ў Парыжы, у англійскім і ў пецярбургскім элітным Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы. У 1872—1877 гадах служыў унтэр-афіцэрам у царскай арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

З 1880 г. дыпламат. З 1908 года генеральны консул у Марселі. Правадзейны стацкі саветнік. У 1916 годзе быў звольнены і выйшаў на пенсію без права на эмерытуру. Памёр праз два гады і быў пахаваны ў Версалі ў пахавальні сям’і Фарсанс (Forsanz).

Узнагароды Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1907, Расія) Медаль «У памяць руска-турэцкай вайны 1877—1878» (1878, Расія) Ордэн Збавіцеля 5-й ступені (1888, Грэцыя) Ордэн Такоўскага крыжа (1889, Сербія) Ордэн Князя Данііла I 4-й ступені (1889, Чарнагорыя) Ордэн Камбоджы 4-й ступені (1890, Францыя) Ордэн Цэрынгенскага льва (1891, Бадэн) Ордэн Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вісозскай 1-й ступені (1901, Партугалія) Ордэн Ізабелы Каталіцкай 2-й ступені (1909, Іспанія)

Літаратура

Станіслаў Аляксандр Катэгорыя:Пахаваныя ў Версалі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне