Жан Мецэнжэ (; ,  — , ) — французскі мастак. Прайшоў творчы шлях ад неаімпрэсіянізму праз фавізм да кубізму.

Жыццё і творчасць Дзяцінства і юнацтва Жана Мецэнжэ прайшлі ў Нанце. У 1903 годзе, ва ўзросце дваццаці гадоў, ён прыязджае ў Парыж, каб вывучаць медыцыну. Неўзабаве інтарэсы яго змяніліся, і ён вырашае стаць мастаком. У Парыжы Мецэнжэ пасябраваў з мастаком Раберам Дэланэ і паэтам Максам Жакобам, які пазнаёміў яго з Гіёмам Апалінерам. У Апалінера Мецэнжэ сустракаецца з Жоржам Бракам, Пабла Пікаса і Хуанам Грысам. У 1910 і 1911 гадах мастак выстаўляе свае працы ў Салоне Незалежных, разам з Дэланэ, Альберам Глезам і Фернанам Лежэ. У 1912 годзе ён становіцца адным з заснавальнікаў гурта «Залатое сячэнне» (Section d’Or) і, сумесна з Глезам, піша мастацкі маніфест «Пра кубізм» («Du Cubisme»).

У пачатку XX стагоддзя праходзілі шматлікія выстаўкі прац Ж. Мецэнжэ — у Восеньскім салоне (1911, 1913), Galerie de la Boétie (1912) і галерэі Berthe Weil (1913) у Парыжы, у галерэі Der Sturm (1913) у Берліне, у «Montross Gallery» (1916) у Нью-Ёрку і інш. Міжнародная вядомасць і прызнанне Мецэнжэ як мастака раслі, ён атрымаў прапанову працаваць у парыжскіх мастацкіх акадэміях «Académie de la Palette» і «Académie Arenius». У час Першай сусветнай вайны мастак быў прызваны ў армію. Пасля завяршэння баявых дзеянняў вяртаецца ў Парыж, дзе і жыве да канца жыцця (за выключэннем знаходжання ў Бандоле да 1943 гады падчас акупацыі Францыі немцамі). У 1950—1953 гадах мастак выкладаў у парыжскай «Académie Frochot».

Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Майстры нацюрморта Францыі Катэгорыя:Постаці кубізму