Мальхама Тактыкал () — інструктарская і ваенная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, займаецца навучаннем навабранцаў сірыйскай апазіцыі. З’яўляецца складовай часткай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» і супрацьстаіць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і рэжыму Башара Асада.

Гісторыя Стварэнне Утворана ў 2013 годзе узбекскім джыхадзістам, вядомым пад псеўданімам Абу Рофік, і дзейнічае ў правінцыях Ідліб і Алепа. Цесна звязана з «Джабхат Фатх аш-Шам» і яе пераемніцай «Хаят Тахрыр аш-Шам», а таксама супрацоўнічае з «Аджнад аль-Каўказ» і «Ахрар аш-Шам» і іншымі групоўкамі ў Сірыі, якія ідэнтыфікуюць сябе з сірыйскай апазіцыяй і вядуць узброеную барацьбу з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» і ўрадам Сірыі. Група атрымала вядомасць у 2016—2017 гадах, калі аб ёй сталі пісаць розныя расійскія і замежныя інфармацыйныя выданні, у прыватнасці, у расійскіх СМІ яе называюць «ісламісцкай прыватнай ваеннай кампаніяй». Паводле другога лідара Абу Салмана Беларусі, група актыўна з 2013 года і з тых часоў ўдзельнічае ў баявых дзеяннях. Адзначаецца, што яе байцы значна лепш падрыхтаваны, чым іншыя сірыйскія баевікі, і добра экіпіяваны.

Удзел у баявых дзеяннях У маі і ліпені 2017 года «Мальхама Тактыкал» праводзіла рэйды супраць урадавых сіл у заходняй правінцыі Алепа разам з «Аджнад аль-Каўказ». У лістападзе 2018 года «Мальхама Тактыкал» сумесна з «Хаят Тахрыр аш-Шам» правялі начны рэйд на расійска-сірыйскую базу, падчас якога былі забіты васемнаццаць урадавых салдат і сямёра расійскіх.

Кіраўніцтва Паводле звестак газеты Al-Masdar News, яе заснавальнік Абу Рофік быў забіты ў выніку авіяўдару 7 лютага 2017 года. Пасля забойства другога лідара Абу Салмана Беларусі, выхадца з Беларусі, арганізацыю ўзначаліў Алі аш-Шышані, ураджэнец Чачэнскай Рэспублікі, які ваяваў на баку сірыйскай апазіцыі з пачатку грамадзянскай вайны. Паводле яго сцвярджэння, за гады існавання МТ праз яе падрыхтоўку прайшлі больш за пяць тысяч навабранцаў, уключаючы прадстаўнікоў элітных падраздзяленняў, у тым ліку атрада, вядомага як «Чырвоныя павязкі».

Камандзіры-інструктары Абу Рофік † (2013 — 7 лютага 2017 года) Абу Салман Беларусі † (7 лютага 2017 года — 16 жніўня 2019 года) Алі аш-Шышані (з 16 жніўня 2019 года па цяперашні час)

Спасылкі Али аш-Шишани: «Как и все чеченцы в Сирии, я скучаю по Чечне» Компания Malhama Tactical – первая в мире исламская ЧВК Подробности рейда группы Мальхама Тактикал

Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2013 годзе