Барталамеа Мантанья (; сярэдзіна XV стагоддзя — 1523, Вічэнца) — мастак венецыянскай школы.

Творчасць сфармавалася пад уплывам Андрэа Мантэньі, Джавані Беліні і Віторэ Карпача. Працаваў у Вічэнцы, Басана, Падуі і Вероне. З яго фрэскавага жывапісу захаваўся цыкл на тэму жыцця святога Уласія ў веронскай царкве Сант-Назара-э-Чэльса, які адрозніваецца моцнай перадачай рухаў, імкненнем да рэалізму і выдатнымі пейзажнымі фонамі.

Катэгорыя:Мастакі Італіі XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Італіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Адраджэння