Allium proliferum — шматгадовая травяністая расліна з роду сямейства . Від гібрыднага паходжання [], агароднінная культура, прыдатная для вырошчвання ранняй вясной.
Від, верагодна, паходзіць з Кітая, у Еўропу быў завезены ў сярэднія вякі.
Батанічнае апісанне
Лісце шырокае трубчастае, вышынёй да 40 см, расце ўсё лета. Суквецце пасаджана на трубчастую стрэлку, на якой замест кветак утвараюцца паветраныя цыбуліны. Вышыня стрэлкі можа дасягаць 1 метра. Пасля ад суквецця ўтвараецца новая кветкавая стрэлка, якая таксама сканчаецца суквеццем з паветранымі цыбулінкамі. Такім чынам можа фармавацца ад 2 да 4 узроўняў. Паветраныя цыбуліны, маюць вагу каля 1,5 г, на кожным суквецці ўтвараецца ад 3 да 30 такіх цыбулінак.
Размнажэнне адбываецца вегетатыўным спосабам, ад паветраных або прыкаранёвых цыбулін.
Таксанамія
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да , пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род быў выдзелены ў асобнае сямейства (), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства .
Выкарыстанне
Пёры ў свежым выглядзе ідуць у ежу, для салаты і як заправа да супоў і гарніру. Цыбулінкі прымяняюцца для марынавання.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Цыбуля