Міжнародная арганізацыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МАДР; ) — камуністычная дабрачынная арганізацыя, створаная па рашэнні Камінтэрна ў якасці камуністычнага аналага Чырвонага Крыжа.
Агульныя звесткі МАДР, маючы аддзяленні ў дзясятках краін свету, аказвала грашовую і матэрыяльную дапамогу асуджаным рэвалюцыянерам.
У літаратуры сустракаецца таксама расшыфроўка абрэвіятуры — Міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам, а таксама назва Міжнародная Чырвоная дапамога.
Арганізацыя выпускала для сваіх членаў нагрудныя знакі. Таксама ўдзельнікі МАДР плацілі членскія ўзносы.
Гісторыя Створана ў 1922 годзе рашэннем 4-га Кангрэса Камінтэрна.
Задачы МАДР вызначаліся наступным чынам:
У сакавіку 1923 ЦК МАДР абвясціў дзень Парыжскай Камуны (18 сакавіка) сваім святам. Да 1924 году арганізацыя мела секцыі ў 19 краінах. Да 1932 года МАДР аб’ядноўвала 70 нацыянальных секцый, якія ўключалі каля 14 млн чалавек (з іх 9,7 млн чалавек уваходзілі ў МАДР СССР, унёскі якой у фонд былі найбольш значнымі). Да 1936 года МАДР, як і НКУС, меў права на выдачу дазволаў на ўезд у СССР.
У міжнародным маштабе дзейнічала да Другой сусветнай вайны, савецкая секцыя — да 1947 года.
МАДР арганізоўваў дапамогу і падтрымку Антоніа Грамшы і Георгію Дзімітраву
Старшыні ЦК МАДР Юльян Мархлеўскі (1922—1925). Клара Цэткін (1925—1927). Алена Стасава (1927—1937).
Секцыі па краінах За час існавання МАДР былі наступныя нацыянальныя секцыі: Аўстрыя: Österreichische Rote Hilfe Балгарыя: Организация помощи жертвам капиталистической диктатуры Вялікабрытанія: International Class War Prisoners Aid Венгрыя: Magyarországi Vörös Segély Германія: Rote Hilfe Deutschlands Іспанія: Socorro Rojo Internacional Італія: Soccorso rosso italiano. У «гады свінцу» (1970-я), якія сталі дзесяцігоддзем тэрактаў і палітычнай нестабільнасці, у Італіі дзейнічалі некалькі арганізацый Soccorso Rosso, што аказвалі юрыдычную, фінансавую і арганізацыйную дапамогу радыкальным пазапарламенцкім левым. Літва: Lietuvos raudonosios pagalbos organizacija, з 1940 года Lietuvos liaudies sąjungos pagalbos organizacija Мексіка: Ліга падтрымкі пераследаваных змагароў (Liga Pro Luchadores Perseguidos). У канцы 1920-х гадоў, Фарабунда Марці стаў кіраўніком МАДР у Лацінскай Амерыцы. Хуліа Антоніа Мелілья, кіраўнік Камуністычнай партыі Кубы, які знаходзіўся з 1926 года ў выгнанні ў Мексіцы, стаў вядучай фігурай у дзейнасці МАДРа ў краіне. Нідэрланды: Roode Hulp Holland Нарвегія: Norges Roede Hjelp Польшча: Czerwona Pomoc, з 1925 года — Czerwona Pomoc w Polsce. У кастрычніку 1933 польская секцыя МАДР налічвала 9 тыс. членаў, з іх 3 тыс. у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне. У 1936 годзе арганізавала кангрэс работнікаў культуры ў Львове. У 1938 распушчаная разам з КПП. СССР: Международная организация помощи борцам революции. Савецкая секцыя МАДР была самай масавай і асноўнай крыніцай грашовых сродкаў для міжнароднай арганізацыі. Распушчана ў 1947 годзе. ЗША: International Labor Defence. Амерыканская секцыя была заснаваная ў чэрвені 1925 года на з’ездзе ў Чыкага. Там жа размяшчалася яе штаб-кватэра. Лідарамі ILD былі Джэймс Кэнан і Вільям Патэрсан. У 1946 годзе аб’ядналася з Нацыянальнай федэрацыяй за канстытуцыйныя свабоды, утварыўшы новую арганізацыю — Кангрэс за грамадзянскія правы. Фінляндыя: Suomen Punainen Apu Францыя: Secours Rouge International Швецыя: Internationella röda hjälpen — svenska sektionen Югаславія: Међународна црвена помоћ / Međunarodna crvena pomoć
Спасылкі Сайт Rote Hilfe Сайт Secours Rouge International International Labor Defense organisational history What Defense Policy for Revolutionaries? Открытка «Вступайте в ряды МОПР». 1932 Т. Лугачёва. МОПР в Западной Белоруссии (1923—1939) Marc Engström. Svenska Röda Hjälpen 1930—1939 Знак «Активист МОПР»
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі СССР Катэгорыя:Камуністычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1947 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1922 годзе