Аляксандр Мікалаевіч Дудук (, в. Нарэшавічы, Клецкі раён, Мінская вобласць — ) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (сувязны спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці з верасня 1943 года па ліпень 1944 года). У 1944—1945 гадах сакратар Чырванаслабодскага сельсавета Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1967—1972 гадах дырэктар саўгаса «Чырвоны сцяг». З мая 1973 года дырэктар саўгаса-камбіната «Мір».

Узнагароды Удастоенны звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 7 ліпеня 1986 года. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны»Аляксандр Мікалаевіч Дудук.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клецкім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXVI з’езда КПСС Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны