Вольга Канстанцінаўна Мацюшка (, в. Бажкі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі палявод, Герой Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1967 гадах.

Біяграфія У 1952—1972 гадах працавала звеннявой па вырошчванню лёну і цукровых буракоў у калгасе імя Ламаносава. У 1966 годзе ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Член КПСС з 1960, дэлегат XXII з’езда КПСС.

Узнагароды Узнагароджана ордэнамі Леніна (30.04.1966), «Знак Пашаны» (18.01.1958), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (12.01.1960).

Крыніцы

Літаратура Бажкі // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. — Мінск: БелЭН, 2007. — С. 258. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 7. Мінск, 1973. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Т. 5. Минск, 1982. Земные звёзды / Сост. П. П. Сутько и др.- Мн.: Беларусь, 1978. Памяць: Ляхавіцкі раён: гіст.-дакум. хроніка / Беларус. Сав. Энцыкл.. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС