Батальён імя Аўраама Лінкальна (, ) — падраздзяленне амерыканскіх добраахвотнікаў са складу 15-й інтэрбрыгады, якое змагалася ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Гісторыя Батальён сфарміраваны ў 1936 годзе пераважна з ліку амерыканскіх камуністаў пры падтрымцы Камуністычнага інтэрнацыяналу. Падраздзяленне назвалі ў гонар 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна. Батальён першапачаткова меў тры роты, дзве пяхотныя і адзін кулямётны. У 1937 годзе батальён Лінкальна трапіў у склад 15-й інтэрбрыгады. Улетку злучэнне аб’яднана з батальёнам Вашынгтона ў батальён Лінкальна—Вашынгтона. Увосень 1938 гады рэспубліканцы пачынаюць расфармоўваць усе замежныя падраздзяленні. На студзень 1939-га большая частка байцоў баталона пакінула Іспанію, але некаторыя знаходзіліся ў палоне ў нацыяналістаў аж да канца вайны.
За час свайго знаходжання ў Іспаніі батальён прыняў удзел у многіх бітвах. Да найболей значных можна аднесці бітву пры Брунетэ, бітву за Сарагосу, бітву пры Бельчытэ, Тэруэльскую аперацыю і бітву на Эбра.
Асабісты склад Праз батальён прайшло 3015 чалавекSandvick, Clinton. The Abraham Lincoln Brigade: the Historiography of the American soldiers in the Spanish American War Dailyhistory.org (Updated September 28, 2021). Retrieved September 28, 2021., у тым ліку 85 афраамерыканцаўSoto, Isabel. "'I Knew that Spain Once Belonged to the Moors': Langston Hughes, Race, and the Spanish Civil War", Research in African Literature vol. 45 (2014): 137.. У ім і брыгадзе наогул служылі, апроч ўраджэнцаў ЗША, канадцы, брытанцы, ірландцы, грэкі, югаславы, кубінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. У 1938-м у падраздзяленне інтэграваныя іспанцы.
Камандзіры У розны перыяд батальён узначальвалі: Джэймс Харыс Роберт Хэйл Мэрымен Марцін Хурыхан Олівер Лоў Мірка Маркавічс Стыў Нэльсан Ханс Амлі Леанард Лэмб Філ Дэтро Дэвід Морыс Рэйс Аарон Лапоф Мілтан Вольф
Памяць У цяперашні час у ЗША знаходзяцца 4 манументы, прысвечаныя батальёну Лінкальна: У горадзе Сіэтл, на тэрыторыі студэнцкага мястэчка Вашынгтонскага ўніверсітэта. У парку Джэймса Мэдысана, у Мадысан.ALBA — Announcements — Madison Monument dedication У Сан-Францыска. У паўночнай частцы Гарадскога каледжа Нью-Ёрка.
Спасылкі The Abraham Lincoln Brigade Archives (ALBA) The Volunteer, the quarterly journal of the Abraham Lincoln Brigade Archives The ALBA Blog An essay on the Lincolns Some Men Put Up Their Lives Columbia Historical Review Dutch Involvement in the Spanish Civil War List of Abraham Lincoln Brigade Volunteers New York University Robert F. Wagner Labor Archives Online guide to the archives of the Lincoln Brigade, Tamiment Library (New York). The Abraham Lincoln Brigade and related papers, 1957, The Bancroft Library Fighting Fascism: The Americans — Women and Men — Who Fought In the Spanish Civil War (Democracy Now! show, aired April 30, 2007) Facing Fascism at the Museum of the City of New York (New York Times) FBI Monograph: Summary Memorandum on The Veterans of The Abraham Lincoln Brigade 1937—1948 Катэгорыя:Інтэрнацыянальныя брыгады