Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Магілёва Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Магілёўскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у будынку (1973, архіт. А. Кучарэнка, Ю. Шпіт) па Першамайскай вуліцы, 28а.
Структура Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва; Упраўленне гандлю і паслуг; Упраўленне землеўпарадкавання; Упраўленне культуры; Упраўленне па адукацыі; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Упраўленне справамі; Аддзяленне справаводства, дакументабароту; Служба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; Упраўленне эканомікі; Фінансавае ўпраўленне; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Аддзел спорту і турызму; Юрыдычны аддзел; Камісія па справах непаўналетніх; Адміністрацыйная камісія; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Старшыні Аляксандр І. Іваноў (1937—1938), Данііл Ільіч Астраў (1939—1941), Мікалай Піліпавіч Каралёў (1944—1953). Кірыл Ісідаравіч Казлоў (1953—1959), Георгій Якаўлевіч Мануйла (1962—1969), Юрый Георгіевіч Сцепанішэўскі (1969—1980), Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (1980—1981), Анатоль Сямёнавіч Станкевіч (1981—1988), Дзмітрый Аляксандравіч Сівіцкі (1988—1990), Сяргей Арцёмавіч Габрусеў (1990—1993), Генадзь Уладзіміравіч Зайцаў (1993—1994), Дзмітрый Аляксандравіч Сівіцкі (1994—1999), Міхаіл Аляксеевіч Красноў (1999—2002), Віктар Іванавіч Шорыкаў (2002—2009), Станіслаў Пятровіч Барадаўка (8 снежня 2009 — 15 красавіка 2013), Уладзімір Міхайлавіч Цумараў (красавік 2013—2022), Аляксандр Віктаравіч Студнеў (з 4 кастрычніка 2022).
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Магілёва Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў)