Адам Адамавіч Клюбко (, в. Кармазы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1951).

Біяграфія У гады Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам атрада імя Даватара партызанскай брыгады імя Чкалава, потым у Чырвонай Арміі. Вярнуўся на Старадарожчыну, а праз некаторы час пераехаў у Любанскі раён, дзе на доўгія гады звязаў свой лёс з саўгасам «Любанскі».

Спачатку працаваў трактарыстам, потым узначаліваў звяно па вырошчванню бульбы.

У 1965 годзе звяно А. А. Клюбко атрымала ўраджай бульбы па 317 ц/га.

Узнагароды На ВДНГ СССР атрымаў сярэбраны медаль. За працоўныя дасягненні ў 1966 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Занесены ў Кнігу Народнай Славы раёна.

Спасылкі Герои Стародорожчины