Уладзімір Тарасавіч Чуракоў (, в. Хутар, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — , г. Гомель) — беларускі работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1971), заслужаны рацыяналізатар Беларусі.
Біяграфія Скончыў 7 класаў сельскай школы.
У час Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі. Летам 1944 года прыйшоў на Гомельскі дрэваапрацоўчы камбінат. Спачатку быў вучнем сталяра, потым стаў працаваць вытворцам шаблонаў. Скончыў профільную школу фабрычна-заводскага навучання. У час працы на камбінаце будаваў вытворчыя цэхі, жыллё. У 1947 годзе падаў першую рацыяналізатарскую прапанову, якая дала магчымасць павысіць якасць працы.
У 1956 годзе перайшоў на працу ў эксперыментальную майстэрню мэблевага цэха, дзе асвоіў выраб новых узораў мэблі і аснасткі да абсталявання. У 1963 годзе прыняў кіраўніцтва брыгадай эксперыментальнай майстэрні. Разам з падначаленымі выконваў і перавыконваў планавыя заданні пяцігодак пры выдатнай якасці прадукцыі і строгім захаванні тэхналагічных патрабаванняў. Зладжаная, творчая праца і прафесійнае майстэрства дазволілі сталярам брыгады Чуракова дасягаць высокіх вынікаў, распрацоўваць эксперыментальныя ўзоры мэблі для міжнародных выставак.
Узнагароды У 1968 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны рацыяналізатар Беларускай ССР». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 года за выдатныя вытворчыя поспехі ў выкананні заданняў пяцігадовага плана было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, медалямі.
Літаратура Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 654. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 678. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 476. Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 234. Трудовая гвардия Гомельщины / [составители: А. М. Иванисов, А. А. Костюченко, А. М. Шныпарков]. — Минск, 1986. — С. 326—330.