Наталля Рыгораўна Кухарэнка (, в. Балотня, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — , Расія) — работнік сельскай гаспадаркі (даярка), Герой Сацыялістычнай Працы (1954).
Біяграфія Рана засталася сіратой, таму яшчэ падлеткам была вымушана працаваць нароўні з дарослымі. Некаторы час знаходзілася ў Ленінградзе, потым вярнулася на радзіму і чатыры гады працавала ў мясцовым саўгасе. У 1938 годзе пераехала ў Падмаскоўе і стала даяркай на малочнатаварнай ферме племзавода «Ніканаўскае» Бронніцкага (з 1965 года Раменскага) раёна Маскоўскай вобласці.
У 1951 годзе яна надаіла ад кожнай каровы ў сярэднім па 6992 кілаграмаў малака з утрыманнем 237 кілаграмаў малочнага тлушчу, у той час калі сярэдні надой па ферме склаў 6477 кілаграмаў малака на фуражную карову.
У наступныя гады Наталля Рыгораўна працягвала атрымліваць высокія надоі, шмат разоў з’яўлялася ўдзельніцай Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) СССР, узнагароджвалася медалямі і была прэміравана аўтамашынай «Победа».
Выбіралася дэпутатам Маскоўскага абласнога, Раменскага раённага і Ніканаўскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1954 г. за дасягненне высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі ў 1951 г. Наталлі Рыгораўне Кухарэнка было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджана сямю медалямі ВДНГ СССР.
Літаратура Край Раменский. Век XX : Очерки краеведа / М. Г. Аверьянова; журнал «Студенческий меридиан» и др. — Москва, 1998. — С. 177.
Катэгорыя:Дэпутаты Маскоўскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне