Храм Збавіцеля () — мураваная пратэстанцкая царква, якая знаходзіцца ў г. Быдгашч.

Гісторыя

Храм ў неагатычным стылі быў спраектаваны ў 1894 годзе берлінскім архітэктарам Генрыхам Зелінгам (1852—1932). У Быдгашч праект трапіў у лютым 1895 года, а будаўнічыя работы пачаліся 25 сакавіка 1896 года. 19 мая 1896 года быў закладзены вуглавы камень, а 27 кастрычніка 1897 года храм быў асвечаны. Ён быў узведзены ў выглядзе крыжа, з шырокім, прасторным, двухпралётным нефам, крыху выступаючым трансептам і кароткім рызнікам.

У 1901 годзе вакол храма па праекце была створана шырокая і маляўнічая зялёная зона, якая змякчыла строгасць архітэктуры і стала месцам адпачынку мясцовых жыхароў. Да 1929 года плошча парка складала 1,6 га, затым яна зменшылася да 0,65 гаKościół Zbawiciela.

Катэгорыя:Храмы Быдгашча Катэгорыя:Пратэстанцкія храмы Польшчы Катэгорыя:Збудаванні ў неагатычным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1897 годзе Катэгорыя:1897 год у Польшчы