Патэнца (, ) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Базіліката. У правінцыі пражывае каля 390 тысяч чалавек.
Невялікі заходні ўчастак правінцыі абмываецца Тырэнскім морам. На захадзе правінцыя Патэнца мяжуе з Кампаніяй (правінцыі Салерна і Авеліна), на поўначы з Апуліяй (правінцыі Фоджа, Барлета-Андрыя-Трані і Бары), на ўсходзе з правінцыяй Матэра і на поўдні з Калабрыяй (правінцыя Казенца).
Катэгорыя:Правінцыі Базілікаты