Медыка-прафілактычны факультэт БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гісторыя Медыка-прафілактычны факультэт заснаваны ў 1991 годзе ў выніку рэарганізацыі санітарна-гігіенічнага факультэта, адкрытага ў 1964 годзе. Асноўныя спецыяльнасці, якія атрымліваюць выпускнікі гэтага факультэта — урач-гігіеніст і ўрач-эпідэміёлаг, але, акрамя гэтага, яны маюць права працаваць таксама ўрачамі-валеолагамі, урачамі-вірусолагамі, урачамі-бактэрыёлагамі, урачамі-лабарантамі, урачамі-арганізатарамі аховы здароўя, навуковымі працаўнікамі, выкладчыкамі.
Дэканы
Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук (1964—1971) Пётр Лявонавіч Новікаў (1971—1974) Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі (1974—1979) Леанід Іванавіч Каскевіч (1979—1985) Іосіф Вітольдавіч Раманоўскі (1985—2007) Арам Рубэнавіч Авецісаў (2007—2014) Андрэй Уладзіміравіч Гiндзюк (з 2018)
Спасылкі Медыка-прафілактычны факультэт
Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:1964 год у Мінску