Сент-Вінсент і Грэнадзіны () — астраўная краіна ў Карыбскім моры, у архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Акрамя вострава Сент-Вінсент краіна ўтрымлівае некалькі невялікіх астравоў, на поўдні. Сталіца — Кінгстаўн.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя Востраў Сент-Вінсент быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1498 годзе. Брытанская каланізацыя пачалася толькі ў XVII стагоддзі. Не на доўгі час трапіла пад кантроль Францыі, але хутка вярнулася Вялікабрытаніі. З 1804 да 1958 году была каралеўскай брытанскай калоніяй. Некаторы час уваходзіла ў склад Федэрацыі Заходняй Індыі, але зноў вярнулася пад брытанскі кантроль. У 1969 годзе атрымала шырокую аўтаномію, а ў 1979 годзе абвясціла аб сваёй незалежнасці.

Дыпламатычныя адносіны з Беларусью 14 мая 1999 Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і дзяржавай Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны.

Гл. таксама

Порт-Элізабет

Літаратура