Фармацэўтычны факультэт ВДМУ — структурнае падраздзяленне Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Апісанне Факультэт рыхтуе правізараў па спецыяльнасці «Фармацыя» для Рэспублікі Беларусь, а таксама магістраў фармацыі для замежных краін (Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, Іарданіі, Каралеўства Марока, Туніса і іншыя).
Кафедры фармакагнозіі і батанікі; медыцынскай і біялагічнай фізікі; агульнай і арганічнай хіміі; агульнай і клінічнай фармакалогіі з курсам ФПК і ПК; арганізацыі і эканомікі фармацыі; фармацэўтычных тэхналогій з курсам ФПК і ПК; фармацэўтычнай дапамогі; фармацэўтычнай і таксікалагічнай хіміі.
Дэканы
Уладзімір Іванавіч Ішчанка (1969—1996) Уладзімір Лук’янавіч Шалюта (1996—1997) Наталля Сяргееўна Гурына (1997—2011) Валянціна Васілеўна Кугач (2011—2018, з 2024) Наталля Валер’еўна Каражан (2018—2024)
Крыніцы
Спасылкі Фармацэўтычны факультэт