Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя Падрыхтоўка спецыялістаў з ліку грамадзян замежных дзяржаў у сценах Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута вядзецца з 1 верасня 1964 года.

Першы выпуск лекараў з замежных краін у МДМІ адбыўся ў 1970 годзе. У 1970 годзе выпушчаны першыя восем замежных спецыялістаў з краін Афрыкі.

У 1974 годзе была створана кафедра рускай мовы, а ў 1975 годзе — дэканат па працы з замежнымі навучэнцамі.

У 1992 годзе ў структуры МДМІ быў арганізаваны медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў, у гэты ж час пачалася падрыхтоўка замежных грамадзян на падрыхтоўчым аддзяленні. Афіцыйны статус у структуры факультэта атрымала ў 1997 годзе.

У перыяд з 1964 года па цяперашні час у МДМІ-БДМУ ажыццяўляецца падрыхтоўка медыцынскіх спецыялістаў па спецыяльнасці 1-79 01 01 «Лячэбная справа». З 1992/1993 навучальнага года па 1994/1995 навучальны год вялася падрыхтоўка па спецыяльнасці 1-79 01 01 «лячэбна-прафілактычная справа». Па спецыяльнасцях 1-79 01 07 «стаматалогія», 1-79 01 03 «санітарыя», «гігіена і эпідэміялогія» (пазней «Медыка-прафілактычная справа») навучанне замежных грамадзян пачалося з 1984/1985 навучальнага года і працягваецца па цяперашні час.

Падрыхтоўка правізараў па спецыяльнасці 1-79 01 08 «Фармацыя» ажыццяўляецца з 2011/2012 навучальнага года па цяперашні час.

Па спецыяльнасці 1-79 01 02 «Педыятрыя» першы вопыт падрыхтоўкі ўрачоў-педыятраў меў месца пачынаючы з 1975/1976 навучальнага года.

Станам на 2024 год, за 60 гадоў падрыхтоўкі ў МДМІ і УА «БДМУ» медыцынскіх спецыялістаў для замежных дзяржаў было ажыццёўлена 48 выпускаў. Станам на 2024/2025 навучальны год уключна, агульная колькасць выпускнікоў для 110 замежных дзяржаў склала каля 4670 спецыялістаў, у тым ліку каля 2950 лекараў-лячэбнікаў, 1560 лекараў-стаматолагаў, 50 правізараў, 14 санітарных лекараў і 13 лекараў-педыятраў.

Дэканы

Віталь Макаравіч Казачонак (1975—1979) Пётр Рыгоравіч Піўчанка (1979—1984) Аляксандр Мікалаевіч Стажараў (1984—1988) Уладзімір Аляксандравіч Манулік (1988—1995) Пётр Рыгоравіч Піўчанка (1995—2001) Аляксей Ігаравіч Валатоўскі (2001—2004) Эдуард Анатольевіч Дацэнка (2004—2012) Уладзімір Вітольдавіч Давыдаў (2012—2018) Юрый Леанідавіч Горбіч (01-03.2018) Аляксандр Уладзіміравіч Гайдук (03-10.2018) Алег Сяргеевіч Ішуцін (з 10.2018)

Крыніцы

Спасылкі Медыцынскі факультэт замежных навучэнцаў 45 лет первому в Беларуси факультету, осуществляющему подготовку медицинских специалистов для иностранных государств Медицинский факультет иностранных учащихся УО «БГМУ»: 45 лет в пути: в год 100-летия Белорусского государственного медицинского университета: [монография / Е. А. Девина и др. — Минск : Колорград, 2021. — 226 с. Белорусский государственный медицинский университет: 100 лет / [С. П. Рубникович и др. — Минск : Форум, 2021. — С.476-493. Medical Faculty of Foreign Students ― 45 years on the way: in the year of the 100th anniversary of Belarusian State Medical University / [authors: O. S. Ishutin [et al.]. — Minsk : Kolorgrad, 2023. — 264, с.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:1975 год у Мінску