Мікалай Рыгоравіч Харкевіч (, в. Язвінкі, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі ўрач-нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1986).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963; аспірантура, 1968).
Працаваў у Рудакоўскаяй участковай бальніце (Віцебскі раён, 1963—1965, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, прафесар кафедры факультэцкой хірургіі, з 1989 — загадчык кафедры хірургіі факультэта ўдасканальвання ўрачоў, з 1992 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі № 2, з 2003 — прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі лячэбнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і лячэнне чэрапна-мазгавых траўм; актуальныя пытанні абдамінальнай хірургіі; хірургічная дапамога на сяле; падрыхтоўка кадраў медыцынскіх работнікаў.
Узнагароды Нагрудны знак «Отличнику здравоохранения» (1977) і інш.
Літаратура Клинико-патогенетические особенности закрытой черепно-мозговой травмы в аспекте стресса : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.28 / Харкевич Николай Григорьевич. ― Москва, 1983. Функциональное состояние коры надпочечников при сотрясении головного мозга : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 777 / Н. Г. Харкевич. ― Витебск, 1968. Николай Григорьевич Харкевич : к 80-летию со дня рождения // Новости хирургии. — 2013. — Т. 21, № 1. — С. 117—118. Путь педагога, врача и научного работника : к 75-летию со дня рождения Николая Григорьевича Харкевича // Новости хирургии. — 2008. — Т. 16, № 1. — С. 165—167. Николай Григорьевич Харкевич (02.01.1933 г. — 01.12.2020 г.) // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2020. — № 6. — С. 135—136.