Іспанская арганізацыя прафсаюзаў (), гэтак жа вядомая як Вертыкальны прафсаюз () — адзіны легальны прафсаюз у франкісцкай Іспаніі. Апазіцыйныя рэжыму Франка прафсаюзы, такія як анархічная Нацыянальная канфедэрацыя працы і сацыялістычная Усеагульная канфедэрацыя працы былі забароненыя, а ўступленне ІАП было абавязковым для ўсіх працуючых грамадзян Іспаніі.

ІАП была заснавана ў 1940 годзе згодна з законам «аб прафсаюзным адзінстве».

З заканчэннем існавання франкісісцкай дзяржавы Іспанская арганізацыя прафсаюзаў пачала губляць свой уплыў, а нелегальныя прафсаюзы, наадварот, павялічылі сваё прадстаўніцтва на прадпрыемствах, што ў канчатковым выніку і прывяло да закрыцця ІАП у 1977 годзе пасля пераходу Іспаніі да дэмакратыі.

Катэгорыя:Прафсаюзы Іспаніі