Прудок — гарадзішча жалезнага веку (І тыс. да н.э.) і перыяду Кіеўскай Русі (ХІІ—ХІІІ стст.)Прудок, городище // // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 392.. Знаходзіцца ў частцы мікрараёна Стары Аэрадром, прыналежнага да Чыгуначнага раёна ГомеляСупастаўлена паводле: Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15.. Размешчана каля палаца лёгкай атлетыкі на высокай тэрасе правага берага ракі Сож (карэнны бераг). Назву атрымала ад блізкасці да былой вёскі Прудок.
У 1880-я гг. трапіла ў поле ўвагі археолага-аматара М. М. Філонава. Дылетанцкі характар праведзеных ім раскопак негатыўным чынам адбіўся на стане археалагічнага помніка. Выяўленыя ўпрыгожанні (буршытнавыя пацеркі, срэбныя колцы) не атрыбутавалісяГлушаков, Ю. «На Забег идешь обутым, а с Забега — босиком» // Правда Гомель. Новостной портал. — 24.01.2008. Аўтар памылкова называе археолага-аматара Філімонавым..
Першым з прафесійных археолагаў ім зацікавіўся Е. Р. Раманаў (1910). Традыцыйна для таго часу называў помнік «гарадком», адзначыў яго кепскую захаванасць («цяпер разараны»)Романов, Е. Археологический очерк Гомельского уезда / Е. Романов // Записки Северо-Западного отдела Императорского Русского географического общества. — Вильна : тип. А. Г. Сыркина, 1910. — Кн. 1. — С. 110.. Абследаванні тут праводзілі ў 1936 г. А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя, а ў 1980 г. — А. А. Макушнікаў.
Мяркуецца, што гарадзішча займала мыс памерамі 1000×500 м, было ўмацавана валам і ровам. Культурны слой складаў каля 0,5 м. Знойдзеная ляпная і ганчарная кераміка захоўвалася ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Пасяленне старажытнага часу адносяць да носьбітаў мілаградскай археалагічнай культурыЛошенков, М. И. Городища милоградской культуры на территории Беларуси / М. И. Лошенков. — Минск : Минская фабрика цветной печати, 2011. — С. 12-13..
Катэгорыя:Гарадзішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Мілаградская культура Катэгорыя:Славутасці Гомеля Катэгорыя:Жалезны век на Беларусі