Аляксандр Міхайлавіч Літвякоў (, Віцебск — ) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1994).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973; аспірантура, 1979).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1973, прафесар кафедры шпітальнай тэрапіі і эндакрыналогіі з курсам ФПК і ПК, з 1997 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: навуковая распрацоўка метадаў і практычнае выкарыстанне ўльтрагукавай дыягностыкі ўнутраных органаў; укараненне ў практычную ахову здароўя інавацыйных тэхналогій абследавання пацыентаў; праблемы кардыялогіі і рэўматалогіі. Пазапрафесійныя інтарэсы: радыёаматарства.
Літаратура Ультразвуковая диагностика сочетанной органной патологии при хронических заболеваниях гепатобилиарной системы : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.05 / Литвяков Александр Михайлович. ― Москва, 1991. Диагностическое значение исследования бета-адренергических регуляторных механизмов в печени у больных с хроническими холециститами, гепатитами и циррозами печени : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.05 / Литвяков Александр Михайлович. — Минск, 1979.
Катэгорыя:Тэрапеўты СССР Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі