Уладзімір Сцяпанавіч Бажэнаў (, г. Гомель — ) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Куйбышаўскую ваенна-медыцынскую акадэмію (паскораны курс, кваліфікацыя «Заўрад-урач», 1941), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1949).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1953, у 1954—1956 — асістэнт кафедры факультэцкай хірургіі, з 1956 — кафедры шпітальнай хірургіі, з 1965 — загадчык кафедры), адначасова ў Віцебскай абласной процітуберкулёзнай бальніцы (1951—1957, загадчык хірургічнага аддзялення).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне электрычнай стымуляцыі сэрца пры поўнай атрыявентрыкулярнай блакадзе; хірургічнае лячэнне туберкулезу лёгкіх.

Літаратура Полная атриовентрикулярная блокада сердца и ее лечение электрической стимуляцией и хирургическим методом : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / В. С. Баженов. — Витебск, 1967. Интра- и экстраплевральный пневмолиз при лечении деструктивных форм легочного туберкулеза : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. С. Баженов. — Витебск, 1956.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі