Партызанская брыгада «25 гадоў БССР» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадзішчанскага і Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (811 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад «Грозны» (створаны ў красавіку 1942); атрад імя Катоўскага (створаны ў ліпені 1942); атрад імя Будзённага (створаны ў кастрычніку 1943); атрад «25 гадоў БССР».
Камандаванне Камандзір Б. А. Мічурын
Камісар П. І. Смірноў
Начальнік штаба С. В. Курзін
Гісторыя Партызаны ў студзені 1944 года на чыгуначным участку Баранавічы — Ліда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені — 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты, 315 рэек. Вялі баі супраць нямецкіх гарнізонаў і апорных пунктаў. У маі 1944 года ў час карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве акружэння. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна.
Памяць У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе