Трансмашхолдынг (ТМХ) — расійская машынабудаўнічая кампанія, якая вырабляе чыгуначны рухомы транспарт.
Штаб-кватэра - у Маскве. «Трансмашхолдынг» супрацоўнічае з метрапалітэнамі Расіі і краін СНД. Геаграфія паставак прадукцыі Трансмашхолдынга ахоплівае амаль 30 краін.
У прыватнасці, завод «Метровагонмаш» вырабляе для маскоўскага метрапалітэна цягнікі сямейства «Масква». На канец 2025 года МВМ займаецца пастаўкай цягнікоў серыі «Масква-2026» (81-775.2/776.2/777.2).
Для Санкт-Пецярбургскага метрапалітэна ТМХ пастаўляе ўжо другую мадыфікацыю цягніка: мадэль «Балтыец 2» (81-725.2/726.2/727.2).
Таксама здзяйсняюцца пастаўкі ў Мінскі метрапалітэн, куды ТМХ адпраўляе цягнікі пад назвай «Мінск-2024» (81-765.7/766.7).
Яшчэ адзін праект «Трансмашхолдынга» – гэта электрацягнік «» (ЭГ2Тв / ЭГЭ2Тв), прызначаны для ўнутрыгарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозак. Электрацягнікі выпускаюць на Цвярскім вагонабудаўнічым заводзе. Яны былі распрацаваны спецыяльна для Маскоўскіх цэнтральных дыяметраў. На красавік 2023 года выпушчана ўжо 4 пакаленні электрацягнікоў.
Даччыныя кампаніі Станам на красавік 2024 года, у склад холдынга ўваходзяць:
Навуковыя, даследчыя і гандлёвыя арганізацыі
ТАА «ТМХ Інжынірынг» ТАА «Інжынірынгавы цэнтр рухавікабудавання ТМХ» ТАА «ТМХ-Энергетычныя рашэнні» ААТ «ТМХ-Лакаматывы» ТАА «ТМХ ПРО» (Прамысловыя рашэнні) ТАА «ТМХ-ПТР» (Пасажырскі транспарт) ТАА «ТМХ Інтэлектуальныя сістэмы» ТАА «Цэнтр Перспектыўных Тэхналогій ТМХ» «ТМХ Гарадскі транспарт» Усерасійскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут электравагонабудавання (ВЭлНДІ) ААТ НО «Цвярскі інстытут вагонабудавання» «ТРТранс» (Тэхналогіі чыгуначнага транспарту)
Вытворчыя прадпрыемствы
Бранскі машынабудаўнічы завод Дзяміхаўскі машынабудаўнічы завод Каломенскі завод Луганскі цеплавозабудаўнічы завод Навачаркаскі электраваганабудаўнічы завод «Метровагонмаш» «Пензадзельмаш» (ТАА «Пензенскія дызельныя рухавікі») Цвярскі вагонабудаўнічы завод «Цэнтрасвармаш» Завод аўтаномных крыніц току (завод АКТ) ТАА «Метровагонмаш-Сэрвіс» ААТ «Желдорреммаш» ТАА «ЛокаТэх» (Лакаматыўныя тэхналогіі) ААТ «Гандлёвы дом ТМХ» ТАА «АВП Тэхналогія» ТАА «ТМХ-Электратэх»
Міжнародныя ўзнагароды кампаніі «Магістраль Awards 2025» пераможца ў катэгорыях «Надзейны міжнародны партнёр» і «Народны выбар» A'Design Award 2024 за цягнік метро «Масква 2024» Good Design 2022 за лакаматыў ТЭМ23 IF Design Award 2022 за інтэр'ер начнога пасажырскага цягніка IF Design Award 2021 за канцэпцыю ДНК брэнда Red Dot: Best of the Best 2021 за цягнік метро «Масква-2020» IRJ Innovations Showcase 2020 за сістэму клімат-кантролю з абеззаражваннем паветра і паніжаным узроўнем шуму
Спасылкі Нябачны «Трансмашхолдынг»
Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Расіі