Аляксей Анатолевіч Лызікаў (нар. , Віцебск) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2016).

Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1998), Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (аспірантура, 2002).

Працуе ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2002, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, кафедра хірургічных хвароб № 1 з курсам сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: трансплантацыя астраўковых клетак падстраўнікавай залозы; інфекцыя сасудзістых пратэзаў; рэканструкцыйная хірургія аорты.

Узнагароды Прэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2004), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2013), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2014) і інш.

Літаратура Аутовенозные реконструкции аорто-подвздошного сегмента у пациентов с высоким риском инфекционных осложнений : диссертация … доктора медицинских наук : 14.01.17 : защищена 14.01.2014 : утверждена 28.05.2014 / Лызиков Алексей Анатольевич. — Гомель, 2013. Хирургия сосудов : учебное пособие / А. А. Лызиков. — Гомель, 2016.

Катэгорыя:Хірургі Беларусі