Медаль Свабоды () — грамадзянскі медаль Злучаных Штатаў Амерыкі, заснаваны прэзідэнтам Гары Трумэнам у 1946 годзе для ўзнагароджання ўсіх грамадзян, якія аказалі дапамогу Злучаным Штатам Амерыкі і іх саюзнікам у пераможным завяршэнні Другой сусветнай вайны. Узнагароджанне дэ-юрэ ажыццяўляў Дзяржаўны сакратар ЗША, Ваенны міністр ЗША або Міністр ваенна-марскіх сіл ЗША, аднак дакладна вядома, што ўзнагароды ўручалі і прэзідэнты ЗША Дуайт Эйзенхаўэр і Джон Кенэдзі.
Апісанне Медаль уяўляе сабой бронзавы дыск, на аверсе якога намаляваны накіраваны налева (ад гледача) профіль чалавека з галаўным уборам, вонкава нагадвае белагаловага арлана, упрыгожанага зоркамі; у ніжняй частцы дыска напісана загалоўнымі літарамі FREEDOM. На рэверсе медаля намаляваны Звон Свабоды, вакол якога вялікімі літарамі напісана UNITED STATES OF AMERICA. Стужка медаля — чырвоная з чатырма тонкімі белымі палосамі.
Згодна з загадам № 9586, якім быў заснаваны медаль, узнагароджанне аднаго чалавека можа адбывацца толькі адзін раз, але за істотны акт, які дапамог завяршыць вайну і быў удастоены ўзнагароджання медалём. Для зручнасці былі ўведзеныя планкі з бронзавай, сярэбранай і залатой пальмавымі галінамі. Дастаткова шмат грамадзян замежных дзяржаў былі ўзнагароджаны гэтым медалём, аб узнагароджанні амерыканскіх грамадзян звестак няма.
З 22 лютага 1963 года замест гэтага медаля грамадзянам стаў прысуджацца Прэзідэнцкі медаль Свабоды.
Спасылкі U.S. Medal of Freedom Recipients, 1954—1961 U.S. Medal of Freedom Recipients, 1949 U.S. Medal of Freedom Recipients, 1948 U.S. Medal of Freedom Recipients, 1947 U.S. Medal of Freedom Recipients, 1946 U.S. Medal of Freedom Recipients, 1945
Катэгорыя:Медалі ЗША