Марыя Уладзіміраўна Кажына (нар. , г. Масква, Расія) — беларускі урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар. Член Берлінскага таварыства акушэраў-гінеколагаў, Еўрапейскай асацыяцыі гінеколагаў-эндакрынолагаў, Еўрапейскага таварыства кантрацэпцыі і рэпрадуктыўнага здароўя.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1991; аспірантура, 1994).

Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1991, лячэбны факультэт, кафедра акушэрства і гінекалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: запаленчыя захворванні жаночых органаў малога таза; аперацыйная гінекалогія.

Узнагароды Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998, 2000).

Літаратура Хронические воспалительные заболевания женских органов малого таза на фоне дисбиотических изменений гениталий и методы их коррекции в современных условиях (клинико-экспериментальное исследование) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.01 : защищена 23.02.2005 : утверждена 01.06.2005 / Кажина Мария Владимировна. — Гродно, 2004. Инфекции репродуктивного тракта женщин / М. В. Кажина [и др.]. — Гродно, 2005. Планирование беременности при метаболическом синдроме / Е. П. Ганчар, М. В. Кажина. — Гродно, 2017. Стафилококковая аутовакцинотерапия при дисбиозе половых путей (клинико-экспериментальное обоснование) / Кажина М. В., Позняк С. Б. — Гродно, 2002. Кажина Мария Владимировна // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 103. Кажина Мария Владимировна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 39.

Спасылкі Кажина Мария Владимировна // Сайт ГрДМУ

Катэгорыя:Акушэры СССР Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі СССР Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі