«Мінскграмадзянпраект» — праектная арганізацыя ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па Калектарнай вуліцы, 20а (арх. П. Казакова).
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.
Гісторыя Мінскі абласны філіял інстытута «Белдзяржпраект» быў заснаваны ў 1969 годзе, у 1975 годзе ператвораны ў дзяржаўны праектны інстытут «Мінскграмадзянпраект» у якасці тэрытарыяльнай праектнай арганізацыі Мінскай вобласці.
За савецкім часам (1983) асноўнымі кірункамі працы былі: распрацоўка праектаў планіравання і забудовы мікрараёнаў, кварталаў, жылых раёнаў гарадоў, раённых цэнтраў і гарадскіх пасёлкаў Мінскай вобласці, прывязка на гэтай аснове да ўчасткаў будаўніцтва тыпавых праектаў будынкаў, збудаванняў і грамадскіх комплексаў, распрацоўка індывідуальных праектаў жылых і грамадскіх будынкаў, збудаванняў і іх комплексаў, праектаванне інжынернага абсталявання і добраўпарадкавання гарадоў і населеных пунктаў.
У 1995 годзе рашэннем Мінаблвыканкама і загадам Мінскаблмаёмасці ад 28.02.1995 № 4 створана адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут «Мінскграмадзянпраект».
Дырэктары Алег Міхайлавіч Быкоўскі Аляксей Алегавіч Быкоўскі
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:Калектарная вуліца (Мінск) Катэгорыя:1969 год у Мінску